Сустрэча Парашэнкі і Лукашэнкі на фоне спрэчак МЗС двух краінаў


10 мільёнаў долараў ЗША – кантракты на гэткую суму падпісаныя цягам першага дня Першага форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны, які сёння-заўтра адбываецца ў Гомлі. Таксама сярод іншых разгледжаных пытанняў – стварэнне электроннай сістэмы сертыфікацыі паходжання тавараў, пашырэнне ўзаемнага гандлю і экспартны патэнцыял вобласцяў.

Атмасфера на форме рэгіёнаў – досыць святочная, адзначае карэспандэнтка Белсату Кацярына Андрэева, якая з Гомлю распавяла ў Гарачым каментары пра мерапрыемства.

«Але нельга забываць пра тое, што як раз сёння МЗС двух краінаў абмяняліся негатыўнымі нотамі, у прыватнасці, супярэчнасці ўзніклі вакол выказвання Паўла Клімкіна пра небяспеку для грамадзянаў Украіны наведваць Беларусь. Менск у сваю чаргу назваў гэта пужалкамі і небыліцамі. Таму, магчыма, пацверджанне візіту Пятра Парашэнкі ў Гомель было з боку Кіева агучана толькі ў другой палове дня», – распавяла журналістка «Белсату»

Больш у відэа.