Суседзі Беларусі – пра БНР і нашую незалежнасць. «Прасвет» з Алінаю Коўшык


Сто гадоў таму беларусы абвесцілі ўсяму свету пра сваю ідэнтычнасць, пра сваё памкненне да незалежнасці. Беларускую Народную Рэспубліку практычна ніхто не падтрымаў. Дый цяпер, праз вось ужо амаль дваццаць сем гадоў незалежнасці, мы ўсцяж ня можам прыйсці да высновы – калі пачалася тая Беларусь? Ды нават нашая незалежнасць дэ-факта – таксама выклікае пытанні.

Калі нарадзілася Беларусь?

Чаму праз сто год ад абвяшчэння незалежнасці мы ўсё яшчэ шукаем сябе? І як нас бачаць суседзі? Усевалад Шлыкаў. Каментуюць жыхары Менску а таксама Аляксей Арэстовіч з Украіны, Андрэй Суздальцаў з Расеі, Чэславас Лаўрынавічус з Літвы ды Уладзімір Мацкевіч з Беларусі.

«Літва глядзела на БНР як на саюзніка»

Якую ролю ў першыя гады незалежнасці Літвы гралі беларусы? Якая праблема выклікала разнагалоссе паміж беларусамі ды літоўцамі? Пра беларуска-літоўскія дачыненні 100 год назад інтэрв’ю Ганны Русінавай з літоўскім гісторыкам Альгісам Каспяравічусам пра невядомыя моманты супольнай гісторыі Пуцін – прэзідэнт. Віншаванні як люстэрка міжнароднай палітыкі.

Пазвані мне, пазвані. Хто і чаму не павіншаваў Пуціна з пераабраннем?

А ў Крамлі святкуюць перамогу і збіраюць віншаванні. Традыцыйна, адзначыўся кіраўнік Беларусі, які павіншаваў Уладзіміра Пуціна з перамогай… ажно двойчы. Пачакаць каля тэлефона давялося на званок ад прэзідэнта ЗША. Тым часам у аб’яднанай Еўропе цешацца далёка не ўсе. Агляд Вольгі Жарнасек.

«Польшча вельмі моцна грае на двух фартэпіяна ў дачыненнях з Беларуссю»

Чаго чакаць у беларуска-польскіх дачыненнях? Ці стыпендыяльную праграму імя. Кастуся Каліноўскага закрылі? Чаму палякі не падтрымалі незалежнасць беларусаў сто год назад? Інтэрв’ю з Янам Маліцкім, польскім гісторыкам, дырэктарам Студыюм усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэту.

Беларусь сябруе з Іранам 25 гадоў. Каму выгоднае сяброўства?

Пакуль дзяржаўныя медыі пільна сачылі за візітам Лукашэнкаў у Грузію, за тым як кіраўнік Беларусі раздорваў трактары і вячэраў з прэзідэнтам і ягонай дачкой. На гэтым тыдні была яшчэ адна важная з пункту гледжання двухбаковых адносінаў дата – 25 усталявання беларуска-іранскіх адносінаў. Дзяніс Дзюба падлічыў, каму выгоднае гэтае сяброўства.