Суседзі бʼюцца – Пуцін цешыцца. Панама без Лукашэнкі?


Суседзі бʼюцца – Пуцін цешыцца. Панама без Лукашэнкі? Беларусы ў палку «Азоў». Ці толькі Пуцін раздае карты ў гульні на Каўказе? Чаму ў панамскай афёры не фігуруе прозвішча Лукашэнкі? Чаму галандцы паказалі жоўтую картку ўкраінцам? Што робяць два беларусы ва ўкраінскім палку «Азоў»?Галоўнае за тыдзень на планеце ў праграме «Прасвет». Наша хата не з краю.

Горкі Карабах

[/vc_column_text][vc_column_text]Хто пачаў Другую Карабахскую вайну? Як доўга забойствамі можна адцягваць увагу ад унутраных праблемаў? Ці Пуціну патрэбны новы фронт ці піяр у ролі міратворцы? У рэпартажы эксклюзіўныя відэаматэрыялы з Нагорнага Карабаху. Каментуюць карабахскі генерал Віталь Баласанян ды Іса Гамбар, лідар азербайджанскай апазіцыі. Сюжэт Дзяніс Дзюба.

Аналіз і прагноз сітуацыі ў Карабаху з палітолагам Аннай Дынэр

[/vc_column_text][vc_single_image image=”160146″ img_size=”large”][vc_column_text]Чаму міжнароднае права і права народаў на самавызначэнне не ходзяць разам? Хто ж усё-ткі парушыў спыненне агню і навошта? Госць у студыі даследніца праблемаў былога СССР, Анна Мар’я Дынэр, кіраўніца праграмы Усходняя Еўропа ў Польскім інстытуце міжнародных справаў.

Нагорны Карабах. Кароткая гісторыя канфлікту

[/vc_column_text][vc_single_image image=”160129″ img_size=”large”][vc_column_text]Ці Карабахская аўтаномія ў Азербайджане мела супольную мяжу з Арменіяй? Калі яе ліквідавалі? Колькі армянаў жыло ў Карабаху перад ягоным аддзяленнем ад Азербайджану? Што адбылося падчас «Чорнага студзеня» у Баку? Супрацьстаянне ў Нагорным Карабаху мае даўнюю гісторыю. Сутнасць канфлікту ў тым, што Азербайджан прадʼяўляе да гэтай тэрыторыі законныя патрабаванні, аднак жыхары рэгіёну паводле права народаў на самавызначэнне імкнуцца да Арменіі. Як гэта было глядзіце ў матэрыяле Алега Мініча.

На злодзеі і Панама гарыць

Чаму Лукашэнка не фігуруе ў панамскай афёры? Чаму ісландскі прэмʼер пайшоў у адстаўку а Пуцін толькі аджартаваўся? Што такое афшор і як праз яго можна схаваць мільярды долараў? Пра фінансавы скандал году, Усевалад Шлыкаў

Жоўтая картка для Украіны

Трыумфам Пуціна і ўдарам па Еўропе галоўныя еўрапейскія медыі назвалі вынікі рэферэндуму, якія ў сераду прайшлі ў Нідэрландах. Краіна сказала «Не!» дамове аб асацыяцыі з Украінаю. Парашэнка кажа пра атаку на Еўропу, а самі еўраскептыкі намякаюць на пачатак канца Еўразвязу. Ці сапраўды ўсё так песімістычна і што будзе, уласна, з пагадненнем? Ганна Любакова.

Рэпартаж з базы палку «Азоў» у Кіеве дзе служаць два беларусы

[/vc_column_text][vc_single_image image=”160133″ img_size=”large”][vc_column_text]На радзіме іхным блізкім кажуць, што яны служаць неанацыстам. Адзін з іх стварае ўнікальны танк а другі інструктар для маладых байцоў. Яны адныя з дзясяткаў беларускіх добраахвотнікаў што сталі на абарону Украіны. На бацькаўшчыне, у Беларусі, іхная дзейнасць разглядаецца як пагражаючая стабільнасці і бяспецы ўладаў. За апошнія тыдні на іх пачалося паляванне лукашэнкаўскіх спецслужбаў.