Кожны з нас «Суседка пагражала біць мяне токам!». Жахі шматкватэрных дамоў у ток-шоу «Кожны з нас»


Неўтаймаваная жыхарка шматкватэрнага дому ў Менску судзіцца са сваймі суседзямі ды закідвае скаргамі ўсе магчымыя ведамствы. Адзін з канфліктаў узнік з-за кафлі, якую суседка зверху паклала на падлогу ў калідоры.

«Яна сказала, што выкарыстае свае метады: пусціць электрычны ток у кухні, каб шарахнула так, каб я памятала ўсё жыццё. Яна нам зладзіла пекла, сапраўднае пекла. 50 судоў!», – распавядае ейная суседка.

Берасцеец Васіль з вул. Маладагвардзейская ў Берасці ўчыніў у сваёй кватэры пажар. Мужчына прызнаецца, што ў той дзень быў пʼяны. Разліў на падлогу растваральнік, а потым закурыў. Падчас пажару былі і тушэння пашкоджаны суседнія кватэры. Яшчэ да інцыдэнту суседзі неаднойчы звярталіся ў ЖЭС, каб выселіць небяспечнага грамадзяніна. Аднак камунальнікі адказвалі, што мужчына зарэгістраваны ў кватэры і мае права там жыць.

Ці можна выселіць суседа, які пераўтварыў кватэру ў звалку і можа спаліць увесь дом? Ці ўвязвацца ў бой з жыхаркай, хобі якой – падаваць у суд на ўсіх жыхароў? Ці можна называць даносчыкам суседа, які скардзіцца ў ДАІ на ўладальнікаў дрэнна запаркаваных машынаў? Чаму ў выходныя нельга перастаўляць батарэю, але можна свідраваць сцены перфаратарам?

Пра гэта ў студыі ток-шоу «Кожны з нас» няшчасныя суседзі дыскутуюць з ксяндзом Ігарам Лашуком, спеваком Аляксеем Хлястовым, блогерам Антонам Матолькам, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Мікалаем Улаховічам, адвакаткаю Галінай Пархімчык і былым кіраўніком менскага ЖЭСу Уладзімірам Палажанкам. Глядзіце відэа!

Глядзі таксама
Каментары