Супраць каго контрсанкцыі Лукашэнкі? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык

Тэмы праграмы:

Па кім Лукашэнка плануе ўдарыць у Беларусі?

Незаконны кіраўнік Беларусі абрынуўся на Захад з чарговымі пагрозамі – рашуча адказаць на ўведзеныя адносна шэрагу прадпрыемстваў санкцыі. Пры гэтым і Расеяй ён таксама незадаволены. Адзіны прамень святла для дыктатара – хакейны чэмпіянат свету ў Беларусі – і той, мякка кажучы, пад вялікім пытаннем, хоць Лукашэнка асабіста з абдымкамі прымаў кіраўніка міжнароднай федэрацыі гэтага віду спорту. Пра пагрозы ды іншыя спробы выправіць імідж чалавека, што называе сябе прэзідэнтам Беларусі, распавядзе Усевалад Шлыкаў.

Мікалай Халезін пра шанцы Фазеля і Лукашэнкі на правядзенне чэмпіянату свету па хакеі

Хоць і Лукашэнка і Фазэль як мантру паўтараюць, што спорт па-за палітыкаю, мы ведаем, што вялікі спорт – гэта і ёсць вялікая палітыка. Дарагі, але дзейны спосаб уздымаць рэйтынгі і паказвацца ў міжнародных навінах. Але цяпер хакейнае свята пад вялікім пытаннем, паўночныя краіны ўжо адмовіліся гуляць на беларускім лёдзе. Чаму скасаванне чэмпіянату баліць Лукашэнку нават больш, чым санкцыі? Каментуе Мікалай Халезін, выканаўчы дырэктар Creative Politics Hub ды aрт-дырэктар Беларускага Свабоднага тэатру, які ў 2014 г. ладзіў кампанію для адмены Хакейнага Чэмпіянату. Ці дыктатар згуляе ў хакей гэтым разам?

Беларусь як Казахстан ці Кыргызстан як Беларусь?

У постсавецкіх Казахстане і Кыргызстане розная гісторыя палітычнае трансфармацыі. У Казахстане ўжо даўно забыліся, што такое дэмакратычныя выбары і змяняльнасць уладаў. У Кыргызстане пасля чарговых вулічных пратэстаў выбралі новую форму дзяржаўнага кіравання. Ці будзе Беларусь кіравацца казахскім сцэнаром і ці пагражае Кыргызстану аўтарытарызм паводле беларускае мадэлі, разбіралася Анастасія Ільіна.

Серж Харытонаў (iSANS) пра тры пункты праграмы ЗША для пераменаў у Беларусі

Як можна ацаніць беларуска-амерыканскія дачыненні эпохі Доналда Трампа? Якой будзе палітыка адміністрацыі Джоў Байдэна? Каментар Сержа Харытонава, беларускага медыяэксперта з Нью-Ёрку, аналітыка (iSANS) – міжнароднае сеткі стратэгічных дзеянняў у справах бяспекі.

Рэпартаж з Нагорнага Карабаху пра людзей, асуджаных на вечнае блуканне

Уладзімір Пуцін, Ільхам Аліеў ды Нікол Пашыньян сустрэліся ў Маскве, каб абмеркаваць сітуацыю ў Нагорным Карабаху. Вынікам сустрэчы сталася заява пра стварэнне трохбаковае працоўнае групы на ўзроўні віцэ-прэм’ераў, што зоймецца пытаннямі развіцця эканомікі ды інфраструктуры ў рэгіёне ў новых умовах. Пакуль палітыкі спрабуюць дамовіцца, жыхары Нагорнага Карабаху, дзе два месяцы таму завяршыліся ваенныя дзеянні, вучацца жыць у гэтых новых умовах. Карэспандэнт Вітольд Рэпетовіч пагаварыў з армянамі, якія пастанавілі пакінуць свае дамы пасля таго, як іхныя населеныя пункты перайшлі пад кантроль Азербайджану. Вашай увазе – асабістая і шмат у чым субʼектыўная гісторыя аднаго з бакоў канфлікту.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце штотыдзень у чацвер а 20:35. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілях у Facebook і «Аднакласніках»! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

Фота: Mikhail Metzel / TASS / Forum

Больш матэрыялаў

Міхэіл Саакашвілі: Пуцін прабуе пазбавіцца ад Лукашэнкі. «ПраCвет» з Алінаю Коўшык

Рэжыму катастрафічна не стае грошай. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Навошта Лукашэнка паляціць да Пуціна? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Ці Расея зноў пачынае інтэграцыю? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык

Ці Лукашэнка з Пуціным у адным акопе? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Калі Святлана Ціханоўская вернецца ў Беларусь? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык

Што плануе Лукашэнка і як адкажуць яму беларусы? «Прасвет» з Сяргеем Пелясою

Вынікі беларускай рэвалюцыі, рэакцыі Захаду ды Усходу, прагнозы. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою