Сумныя таямніцы і паламаныя лёсы менскага метро




Гісторыя аднаго бяздомніка.Сталічнае метро ўжо даўно стала візітоўкаю Менску. Кожны дзень падземка перавозіць каля мільёна жыхароў і гасцей сталіцы. Але няшмат людзей ведаюць, што за кожнаю станцыяй можа хавацца сумная тайна ці нават паламаны лёс.Як вёска Субаты дажывае апошнія дні.У вёсцы Субаты Маларыцкага раёну Вольга Букач і Надзея Вакульская апошнія жыхаркі гэтага паселішча. Да найбліжэйшае вёскі – каля двух кіламетраў, але гэты адцінак дарогі жанчынам не па сілах, а адзіны спосаб камунікацыі з вонкавым светам – гэта радыё і газеты.Пінскія майстры працуюць над стварэннем старажытных музычных інструментаў.У Пінску аднаўляюцца лютні, віёлы і знакамітыя электрагітары. Майстры Юрый Дубнавіцкі, Мікалай Ярмалюк і Руслан Макарэвіч вось ужо некалькі дзясяткаў гадоў працуюць разам над стварэннем старажытных і сучасных музычных інструментаў. Імі карыстаюцца такія гурты, як «Стары Ольса» і «Сальтарэла», а некаторыя з інструментаў захоўваюцца ў прыватных калекцыях у розных краінах свету.У вёсцы Крывятычы Падляскага ваяводства Польшчы мясцовыя беларусы паставілі крыж на памяць трагедыі бежанства.У жніўні 1915 года жыхары вёскі Крывятычы ў Польшчы, як і мільёны іншых з заходніх губерняў Расейскай імперыі, пакінулі свае дамы і падаліся як уцекачы ўглыб Расеі. Вайну перачакалі над Волгаю у Самарскай губерні.– У зруйнаваную родную вёску не шмат хто вярнуўся. У сотую гадавіну пасвяцілі там драўляны крыж, на памяць трагедыі ўцякацтва.