Гарачы каментар Судны дзень у Беларусі


Сённяшні дзень у нашай краіне можна без перабольшання акрэсліць, як Судны дзень.Гарадзенскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу свіслацкага грамадскага актывіста Юрыя Глебіка, аштрафаванага за ўдзел у Дні памяці паўстанцаў Каліноўскага. У райцэнтры Карма, што на Гомельшчыне, затрымалі нашага калегу журналіста Кастуся Жукоўскага, які апытваў жыхароў мястэчка наконт перабояў з вадою. Падобныя затрыманні неаднаразова скочваліся для Жукоўскага буйнымі штрафамі за працу без акрэдытацыі. Ну і суд у Менску – над грамадскім актывістам Паўлам Сяргеем за ўдзел у «Маршы студэнтаў».Паводле грамадскага актывіста, «маладыя людзі зразумелі, што можна адстойваць свае правы і можна самаарганізоўвацца, а не паводзіць сябе як нейкі статак».Нагадаем, што 2 снежня на Плошчы Незалежнасці ў Менску адбылася мірная акцыя, удзельнікі якой, пераважна студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту, а таксама грамадскія актывісты, што далучыліся да іх, патрабавалі ад кіраўніцтва навучальнай установы адмяніць уведзеныя ў лістападзе платныя пераздачы і адпрацоўкі, а таксама спыніць ціск на студэнтаў, ліквідаваць Асамблею БДУ і стварыць замест яе новую структуру студэнцкага самакіравання.Больш у відэаматэрыяле!

Глядзі таксама
Каментары