«Суддзя пачырванеў, але прысудзіў штраф». Яўген Меркіс пра прысуд


Сяргей Новікаў з Новабеліцкага суду Гомля паводле артыкулу 17.1 «дробнае хуліганства» і пакараў нашага калегу 5 базавымі велічынямі. Яўген Меркіс распавядае ў эфіры пра вочы суддзі і міліцыянтаў.

Амапаўцы, якія мяне затрымлівалі, ніякіх згрызотаў сумлення не маюць, яны слепа выконваюць загад, не маючы сумневаў у гэтых загадах.

Іншая справа – міліцыянты, якія складалі пратакол, канваіры, працаўнікі ізалятару. Там трапляліся людзі, якія выдатна разумелі сітуацыю і надуманасць, спачувалі, але нічога іншага зрабіць не маглі.

Было абсурдна чуць як я лаяўся ў публічным месцы, а амапаўцы падбеглі і прасілі мяне гэта не рабіць, але я кантрольна яшчэ раз выказаўся нецэнзурна. Суддзя пачырванеў, але было відавочна, што такі прысуд ён выносіць не ўпершыню.

Размову Валера Руселіка з Яўгенам Меркісам глядзіце ў «Гарачым каментары».