Суд пастанавіў, што рабочы мусіць выплаціць «Беларуськалію» $ 2 000 000


З Уладзіміра Малахава, жыхара Салігорску, спаганяюць амаль $ 2 млн, якія ён вінен «Беларуськалію». Мужчыну прызналі вінаватым у начным пажары на складзе, што здарыўся чатыры гады таму.

«Як распавёў пажарнік, які там [на пажары] быў, будынак загарэўся з маленькага ачага недзе метр на метр. За 5–10 хвілінаў цалкам увесь склад гарэў», – прыгадвае Уладзімір Малахаў.

Уладзімір працаваў энергетыкам у прыватнай будаўнічай кампаніі. Напярэдадні здарэння ён меў выходны. Але яго папрасілі запусціць брыгаду будаўнікоў, што рамантавалі склад «Беларуськалію».

«Я выйшаў, адкрыў нарад на агнявыя працы, спраўдзіў, каб работнікі ўзялі з сабою агнягасільнікі, узялі ваду, гарачаўстойлівыя лісты… і сышоў. Так як я за той дзень у загадзе не распісваўся, працаваць не пагаджаўся, то я спакойна сышоў адтуль», – распавядае Уладзімір.

Мaю прaвa
«Там была мясарубка». Чаму прадпрыемства адмаўляецца кампенсаваць шкоду сваякам загінулых рабочых?
2020.02.26 19:05

Працы закончыліся ўдзень, а склад загарэўся глыбокаю ноччу. Пры гэтым склад не быў застрахаваны, кнопка хуткага выкліку МНС у той дзень не працавала, а з водаправодам былі праблемы, таму атрымалася затрымка з тушэннем пажару.

Экспертыза, па выніках якой адбываўся суд, нават не адказала на пытанне, ці мог Уладзімір Малахаў перадухіліць пажар.

«Вырашыць дадзенае пытанне ў межах правядзення экспертызы не ўяўляецца магчымым», – зачытвае Уладзімір вытрымку з дакументаў. – То бок сувязі нават нашай арганізацыі, маіх дзеянняў з пажарам яны не даказалі! Асудзілі за імавернасць, атрымліваецца. Дык імаверна і не я, можна ж і так падумаць…», – кажа Уладзімір.

Магчымаю прычынаю пажару эксперт назваў схаванае тленне пасля зварачных працаў. Калі Малахаў запытаў адмыслоўцу, як доўга яно магло тлець, той адказаў, што і 4, і 5 дзён.

«Тыдзень таму там працавала арганізацыя, мінуў тыдзень, склад пачаў гарэць, прайшло праз гэты склад 100–200–300–500 асобаў, а прызналі вінаватым кагосьці аднаго», – здзіўляецца Уладзімір.

Мaю прaвa
Жывёла дохне, няма кармоў, а нястачу вешаюць на работнікаў
2019.11.07 09:40

Шкоду ад пажару ацанілі амаль на Br 10 млн, іх падзялілі паміж Уладзімірам і ягоным кіраўніком. Наш герой мусіць кампенсаваць «Беларуськалію» Br 3,8 млн.

Цяпер Уладзімір атрымлівае заробак Br 800. Паводле закону на кампенсацыю шкоды ідзе не больш за палову – то бок Br 400. За год атрымаецца аддаць Br 4800. На пенсію Уладзімір выйдзе праз 33 гады, адпаведна, за гэты час паспее аддаць Br 158 400. А гэта крыху больш за 4 % ад агульнае сумы шкоды.

Мы запыталі праз тэлефон у Тараса Кірэйчанкі, в. а. памочніка генеральнага дырэктару «Беларуськалію», ці магчыма знізіць суму шкоды да больш рэальнай. Але па тэлефоне нам адмовіліся даваць каментар.

Што рабіць, калі кіраўніцтва просіць вас выйсці ў выходны дзень, як бараніцца, калі на вас вешаюць нанесеную прадпрыемству шкоду, а таксама ці магчыма зменшыць памер прысуджаных выплатаў, глядзіце ў поўным выданні праграмы «Маю права» (відэа вышэй).

Размова
У Беларусі – найгоршыя ў свеце ўмовы для працы
2020.02.27 21:20

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • Пра памер прысуджаных выплатаў – у рубрыцы «Ведай свае правы!»
  • Вяскоўцы змагаюцца за годныя ўмовы жыцця
  • Міханавічы зарастаюць сумнікам

Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную сераду а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Калаж з фота: kali.by