Суд і міліцыя футболяць беларусаў. Карэспандэнтка «Белсату» пра судовае шоу


Пасля Дня канстытуцыі, які, дзякуючы ўладам, ператварыўся ў антыканстытуцыйны дзень, надышла чарга «Суднага дня».

Пасля міліцыянтаў у цывільным за расправу над удзельнікамі ўчорашніх мірных акцыяў пратэсту ўзяліся суддзі.

Агулам напярэдадні былі затрыманыя больш за паўсотні чалавек. Пры гэтым «ціхары» дзейнічалі падкрэслена брутальна, не прадстаўляючыся працаўнікамі міліцыі, чаго патрабуе ад іх закон. Суддзі ж, якія сёння як пад капірку выракалі людзей пераважна да двухтыднёвага арышту, зрэшты, таксама свае прозвішчы хавалі – прынамсі іх не было ў спісах сённяшніх слуханняў, даступных простым грамадзянам.

«Калі юнакі пыталіся ў суддзі чаму іх затрымалі ды на чым палягаў іхны актыўны ўдзел у мерапрыемстве, то АМАПаўцы маўчалі. Самае ганебнае, што суддзі ім падказвалі: вы ж можаце сказаць, маўляў, яны проста ішлі. Гэта было брыдка»., – распавяла ў эфіры праграмы «Гарачы каментар» Любоў Лунёва.

Як адрэагавалі суддзі, калі ім распавядалі, як міліцыянты нагамі білі маладых людзей?

Больш у відэаматэрыяле!