Сучасныя спосабы заробку ў інтэрнэце


А вы купляеце рэчы на распродажах у Беларусі?

У Еўропе продажы ўсіх відаў тавараў цягам года адносна невялікія, бо пакупнікі загадзя плануюць наведаць перадкалядныя ды іншыя распродажы, каб набыць рэчы з максімальнаю зніжкаю. Беларусы не капіююць замежнае гандлёвае мадэлі, ды і тэмпы распаўсюджвання ў нас зніжкавых акцый пакуль нізкія.Але некаторыя фірмы прапаноўваюць акцыі ды зніжкі і так заваёўваюць рынак.Часцей за астатніх панізіць кошты на свае паслугі гатовыя салоны прыгажосці, прадаўцы пуцёвак, спартовых абанементаў і ўладальнікі СТА.Ці дапамагаюць зніжкі сапраўды знайсці сталых кліентаў, каму варта задумвацца пра акцыі і распродажы ў крызісныя часы ды дзе можна знайсці максімум інфармацыі пра зніжкі – шукайце адказы ў рубрыцы «Сакрэт фірмы».

Блогінг ды стрымінг – нетыповыя спосабы заробку ў інтэрнэце

Арына Лісецкая вядзе фудблог, дзе змяшчае рэцэпты і агляды падзеяў кшталту кухарскіх майстар-класаў. Доўгі час дзяўчына была беспрацоўнаю, што дало магчымасць ператварыць хобі ў заробак. Сам блог не манетызаваны, грошы Арыне прыносяць ейныя кнігі ды ўдзел у кулінарных праграмах. Але пра кнігі кліенты даведваюцца менавіта з блогу.Атрымаць непасрэдна грошы за блогінг бывае не проста. Часта кліенты прапаноўваюць свае вырабы ці паслугі. Затое зарабіць можна на «стрымінгу» – працэсе, які прадстаўляе сабой просты эфір гульні, дзе аўтар або навучае, або забаўляе сваю аўдыторыю ўласнымі каментарамі. За мяжой людзі за адзін стрым могуць зарабіць па дваццаць тысяч долараў.Адкуль бяруцца паспяховыя фуд- ці фэшн-блогеры, як зрабіць свой онлайн-дзённік прывабным для інвестараў і дзе можна навучыцца стрымінгу ды блогінгу – распавядаем у праграме «Свая кішэня».

Хто патлумачыць суму ў «жыроўцы»?

У лютым беларусам прыйшлося цяжка: камунальныя плацяжы пацягнулі з адных кішэняў Br 200-300 тыс., а з іншых – 1,5 млн. Былі гісторыі, калі ў «жыроўцы» ў графе «адсотак кампенсацыі» пісалі ажно 130%. То бок некаторыя беларусы дзяржаве на камуналку пазычалі. У сакавіку сітуацыю хіба што выправілі – але ясна патлумачыць, адкуль у «жыроўцы» бяруцца тыя ці іншыя лічбы ўсе яшчэ не можа ніхто.Калі вас не задавальняе сума, якую вы павінныя сплаціць за камуналку, то вы можаце спрабаваць змяніць яе. Як дамагчыся пераразліку камуналкі, хто мусіць растлумачыць вам усе нюансы «жыроўкаўтварэння» і колькі каштуюць камунальныя плацяжы тым, хто вядзе справы не з дзяржаваю, а з прыватнікамі – тлумачым у рубрыцы «Барані свае».