Стваральнік «Белага легіёну»: Нехта склаў пазлік і ў Лукашэнкі сарвала дах


Моладзевая арганізацыя «Белы легіён» не існуе ўжо 12 гадоў. Але затрыманні яе ўдзельнікаў пачаліся адразу пасля заявы Лукашэнка аб нібыта выкрыцці лагеру баевікоў, што рыхтавалі правакацыі.

Брутальна затрымалі аднаго з колішніх лідараў легіёну Міраслава Лазоўскага і былога чальца Андрэя Дундукова. Верагодна, што іх і кнігараспаўсюдніка Алесю Яўдаху вінавацяць у арганізацыі масавых закалотаў.

«Белы легіён» быў створаны ў сярэдзіне 90-ых гадоў у якасці моладзевага адгалінавання Беларускага згуртавання вайскоўцаў. Сваёю мэтаю стваральнікі спартова-патрыятычнай арганізацыі ставілі выхаванне нацыянальна-арыентаванай моладзі для войска, міліцыі ды спецслужбаў. «Белы легіён» таксама адказваў за бяспеку на мітынгах і акцыях пратэсту.

На думку стваральніка «Белага легіёну», Расея «падкінула Беларусі свінню». «У той момант, калі яму трэба быць адэкватным і прымаць рашэнні, яму на стол кладуць вось гэтую падборку. Сітуацыя вельмі нагадвае 2010 год, калі ўсе былі гатовыя прызнаць выбары Лукашэнкі, а Расея намагалася свайго», – сказаў у эфіры праграмы «Гарачы каментар» Сяргей Чыслаў.

Паводле Сяргей Чыслава, Расея рыхтуе крымскі сцэнар. «Расея не пацягне два фронты. Таму рыхтуецца не данбаскі, а крымскі сцэнар».

Паводле не пацверджанай пакуль афіцыйна інфармацыі, затрыманні закранулі і ўдзельнікаў зарэгістраванага спартова-патрыятычнага клубу «Патрыёт» з Бабруйску. Гаворка можа ісці пра амаль дзясятак чалавек.

Больш у відэаматэрыяле!