Студэнтка спрабавала спыніць мінібус, каб вызваліць мужа


Студэнтка другога курсу Дзіяна Сасункевіч не кінула хадзіць на пратэсты нават пасля таго, як у яе на вачах людзі ў чорным схапілі на вуліцы ейнага мужа.

Пасля запісу «Размовы» Уладзіміра Мацкевіча Дзіяну таксама затрымалі, але яна паспела распавесці пра студэнцкія настроі ды спадзяванні.

«Студэнты часам баяцца вуліцу не ў тым месцы перайсці», – тлумачыць Дзіяна, чаму пратэставыя акцыі студэнтаў не такія шматлюдныя, як маглі б быць.

Пры гэтым сама дзяўчына не баялася даць адпор сілавікам. Калі затрымлівалі яе мужа і сяброў, яна спрабавала адбіць блізкіх.

«Амапавец штурхае мяне, я пытаюся: «За што вы іх затрымліваеце?» Ён мяне яшчэ раз штурхае, я штурхаю яго ў адказ», – згадвае Дзіяна.

Што было далей, вы даведаецеся з «Размовы» Уладзіміра Мацкевіча.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Фота на прэв’ю: Sergei Bobylev / TASS / Forum