Гарачы каментар Студэнта збілі да смерці пасля таго, як ён уступіўся за дзяўчыну


Увечары 12 лістапада забілі 21-гадовага студэнта Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі (БДАА) Аляксея К. Падазраваны ў забойстве 18-гадовы грамадзянін Азербайджану Рустам Р., які таксама вучыўся ў БДАА, затрыманы, паведамляе прэс-служба Следчага камітэту.

«Падазраваны быў у стане алкагольнага ап’янення і падчас канфлікту наўмысна нанёс удары 21-гадоваму жыхару Менску. Ад атрыманых траўмаў пацярпелы памёр ва ўстанове аховы здароўя», – гаворыцца ў паведамленні СК.

На сувязі са Студыяй «Белсату» Наста Лойка, праваабаронца:

«Цяжка каментаваць гэтую сітуацыю, мы не валодаем падрабязнасцямі і акалічнасцямі. У мяне ёсць вялікія сумневы, што ў прынцыпе кагосьці маглі адпусціць, таму што гэта дастаткова цяжкае злачынства, і на практыцы ў Беларусі не адпускаюць. Я апошнюю інфармацыю чула пра 5 затрыманых і думаю, што вельмі рана даваць адзнакі. Адзінае, што хачу адразу заўважыць, мне падаецца, што гэта дастаткова бытавая справа, я чую падобныя гісторыі ледзь не кожны дзень. Прыцягнула ўвагу, што тут завязаныя студэнты азербайджанскага паходжання. Гэта важны момант, але мне не зразумела з якой нагоды. З пункту гледжання правоў чалавека звяртаць увагу на тое, якой нацыянальнасці любы з бакоў у канфлікце – гэта стэрэатыпна і прыцягнута за вушы, таму што кожны дзень беларусы кагосьці забіваюць. Акурат у гэтай справе ў мяне ёсць вялікі пасыл да СМІ – не распальваць варожасць, не рабіць акцэнты на нацыянальным паходжанні людзей, якія бралі ўдзел у канфлікце…»

Мы спыталі гарадзенцаў, як яны ставяцца да замежных студэнтаў?

Фота: старонка ў Instagram Валерыі Л.

Глядзі таксама
Каментары