Студэнта адлічылі, бо «перашкаджаў кітайцам»


Беларускія студэнты актыўна далучаюцца да пратэстаў. Ніякай літасці беларуская сістэма да іх не праяўляе – маладыя людзі адзін за адным губляюць месцы ў мясцовых вну.

Серафім Ганічаў быў адным з першых студэнтаў, для якіх удзел у агульнанацыянальным страйку скончыўся адлічэннем. 26 кастрычніка малады чалавек, які вучыўся на 3 курсе Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, выйшаў на пратэст. Падчас размовы з адміністратарам і юрыстам вну маладому чалавек патлумачылі, чаму такія паводзіны – недапушчальныя.

«Юрыст сказала, што я канкрэтна ёй перашкаджаў, што я кітайцам перашкаджаў, якія вучацца ў нас за вялікія грошы», – узгадвае Серафім у студыі «Размовы» Віталя Цыганкова.

Пры гэтым малады чалавек падкрэслівае, што, відавочна, сярод навучэнцаў ёсць тыя, хто актыўна супрацоўнічае з адміністрацыяй і «здае» пратэстна настроеных аднакурснікаў.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.