Сціплае абаянне дынастыі Лукашэнка. Сатырычнае шоу


У новым выданні праграмы «Вечаровы шпіль»:

  • Дзень чэкіста ў Крамлі: Атрад не заўважыў страты байцоў!
  • Моцныя ілбы, нячыстае сумленне і кароткая памяць – слабыя месцы сілавікоў.
  • Віктар Лукашэнка раздае прызы па-братэрску!
  • Прызнанні ў забойстве як закуска. Вывучаем людаедскі жаргон.
  • Хто памножыў на нуль прыхільнікаў глыбокай інтэграцыі ў Менску?
  • Пуцін чэмпіён! Матч паміж кіраўніком Крамля і журналістамі каментуе Аляксандр Торн.
  • Ці навучыць Жэрар Дэпард’ё Мікіту Джыгурду «касіць капусту» у Беларусі?
  • Ці ёсць у бацькі Зяленскага брат у Маскве?
  • Якога дарагога таварыша сабраліся правесці ў апошні шлях улады Масквы?

Сатырычнае шоу «Вечаровы шпіль» глядзіце што суботу а 21:15 праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашым сайце, або на канале YouTube.

Фота: president.gov.by