Стратэгія развіцця малога і сярэдняга бізнесу пад увагаю бізнес-колаў


Дарожная мапа для прадпрымальнікаў

У спадзяванні на лепшае. Бізнес-супольнасць і міністэрства эканомікі працуюць над Стратэгіяй развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва да 2030 году. Дакумент мае з’явіцца толькі налета, але ўжо цяпер дзелавыя колы накіравалі чыноўнікам свае прапановы.

Што чакае бізнес і як будзе развівацца прыватная ініцыятыва. Амбітныя планы кіраўніцтва краіны, паводле якіх да 2030 году доля ІП у ВУП краіны будзе складаць каля 50 % – пакуль проста лічба. Бізнес-супольнасць заяўляе, што зможа ажыццявіць гэты паказнік, але патрэбна дарожная мапа, якой па-сутнасці і зʼяўляецца Стратэгія развіцця малога і сярэдняга бізнесу.

Як мэблевая галіна змагаецца з крызісам

Рынак мэблі адаптуецца да крызісу. Вытворцы адчулі скарачэнне попыту, але намагаюцца ісці насустрач спажыўцам. Некаторым ужо ўдалося знізіць цэны праз зніжэнне сабекошту. Ці не прывядзе гэта ў выніку да пагаршэнне якасці мэблі – пра гэта ў нашым матэрыяле.

У рублях рост, у валюце – падзенне. Крызіс істотна закрануў і змяніў рынак мэблі. Па-першае, абʼёмы вытворчасці рэзка скараціліся, а экспарт абваліўся больш чым на траціну. Кампаніі змагаюцца за кожнага кліента. У выніку гэтая галіна ў беларускіх рублях прадэманстравала рост на 31 %, хоць адначасова ў доларавым эквіваленце прасела на 16 %.