Страшны сон Лукашэнкі. Сатырычнае шоу


Мара Аляксандра Рыгоравіча стала страшным сном: ці абвесціць Трамп Менск сталіцай ЗША? Глядзіце таксама у новым выданні праграмы «Вячэрні шпіль»:

  • Прыём у акцябраты або Гэлаўін: Баба Яга перастала есці піянераў, а Гарыныча замяніў Рыгоравіч.
  • «Там далёка, за ракой, ля мяжы з Літвой NATO танкі ў кулак збірала»…
  • Ці пераймянуюць Новауральск у Новауранск?
  • Брэкзіт: тэрмін ужывання падоўжаны.
  • Школьны тэст на веданне «пуцінета» з Аляксандрам Торнам.
  • Ці паставяць у Польшчы помнік Лукашэнку?
  • У сэрцы – Пуцін, у кішэні – пашпарт ЗША!
  • «Маленькая сіняя хустачка» для дэпутата Марзалюка.
  • Крэатыўны рыэлтар, або Іосіф Вісарыёнавіч мяняе прафесію!
  • Расгвардзейцы здабываюць давер бізнесу!

Сатырычнае шоу «Вечаровы шпіль» глядзіце што суботу а 21:15 праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашым сайце, або на канале YouTube.