Страйкі рабочых у 1991 годзе. Менск і Ворша


У Менску на плошчы Незалежнасці ў 1991 г. адбыўся самы магутны ў гісторыі Беларусі выступ працаўнікоў у абарону свайго сацыяльна – эканамічнага стану. Страйк, у якім узялі ўдзел сотні тысяч менскіх работнікаў, перарос у агульнанацыянальны, які доўжыўся некалькі дзён. Лідары руху лічаць той страйк перамогаю: кампартыя Беларусі гэтак ніколі і не паднялася пасля гэтага… А неўзабаве жыхары Воршы заблакавалі чыгуначны вузел на знак пратэсту супраць пагаршэння свайго эканамічнага стану…

Сведкі – тагачасныя лідары руху работнікаў Сяргей Антончык (Менск) і Віктар Андрэеў (Ворша).