Стаў вядомы склад савету, што забараніў канцэрт Алеся Дзянісава


Гэта кіраўнікі двух дзяржаўных тэатраў – эстрады і моладзевага, шоу-балету «Феерыя» ды «Менскканцэрту», а таксама некалькі выканкамаўскіх чыноўнікаў. Дакумент з прозвішчамі апублікаваў кіраўнік парталу Tuzin.fm Сяргей Будкін, які выступаў арганізатарам канцэрту гарадзенскага музыкі.