Статыстыка пра COVID-19 хлусіць. Праўды не ведае нават Міністэрства аховы здароўя


Пандэмія каронавіруснай інфекцыі – справа не толькі беларуская, таму пры ўсім жаданні ўлады не могуць хаваць стану рэчаў у краіне ад усяго свету. Кандыдат сацыялагічных навук Аксана Шэлест у «Размове ProContra» тлумачыць, чаму ёсць прычыны і давяраць, і сумнявацца ў беларускай статыстыцы пра каронавірусную інфекцыю.

Як можна маніпуляваць звесткамі, калі ідзецца пра жыццё і смерць грамадзянаў? Ці хаваюць ад нас праўдзівую інфармацыю, якая датычыць COVID-19? Госця студыі «Размовы ProContra» Аксана Шэлест прызнае, што пытанне складанае. З аднаго боку, сёння ніхто не мае звестак, якія могуць зняпраўдзіць паведамленні Міністэрства аховы здароўя. З другога – дзяржава зрабіла шмат для таго, каб ёй перасталі давяраць.

«Яны яшчэ і паводзяць сябе так, што пападаюцца на памылках, скажэннях, асэнсаванай хлусні ці проста на няправільным падаванні звестак. Гэта ў сітуацыі даволі моцнай напружанасці людзей падрывае давер яшчэ больш», – выказалася госця праграмы.

Чаму госця студыі «Размовы ProContra» з Уладзімірам Мацкевічам і Святланаю Калінкінай лічыць, што статыстыку пра COVID-19 у Беларусі не ведае нават Міністэрства аховы здароўя, вы даведаецеся з поўнай версіі праграмы.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: minzdrav.gov.by