Статкевіч: Беларусь знаходзіцца пад акупацыяй прыхільніка Гітлера


Мікола Статкевіч 25 гадоў за выняткам часу, праведзенага ў турме, штогод 8 траўня прыходзіў на Вайсковыя могілкі, каб ушанаваць памяць загінулых савецкіх жаўнераў. Пра гэта палітык напісаў на сваёй старонцы ў «Facebookʼу». Цяпер, паводле Статкевіча, за ўскладанне кветак яго хочуць прыцягнуць да адказнасці.

8 траўня разам з аднадумцамі лідар Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікола Статкевіч прыходзіў на Вайсковыя могілкі ў Менску ды ўсклаў кветкі да магілаў савецкіх салдат, якія загінулі падчас вызвалення Беларусі ў 1944-ым годзе.

«Ён (Аляксандр Лукашэнка – Заўв. Belsat.eu) ніводнага разу не прыйшоў на магілы. Для яго гэта толькі нагода нешта сказаць… Для яго гэта не асабістая трагедыя, а толькі нагода да працягу палітычнай барацьбы», – падзяліўся меркаваннем Мікола Статкевіч у эфіры праграмы «Гарачы каментар».

«Я думаю, што ў глыбіні душы ў гэтага чалавека ёсць кумір – Гітлер. Ён ненавідзіць і баіцца тых, хто можа яго як некалі Гітлера, прыбраць. І гэта праяўляецца ў такіх падсвядомых кроках», – заявіў былы палітвязень.

Больш у відэаматэрыяле!