«Стары Ольса» у #BML Premium: галоўныя гіты і сюрпрызы


У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» у фармаце Premium гурт «Стары Ольса» святкуе сваё 20-годдзе. З гэтай нагоды музыкі падрыхтавалі сюрпрызы, якія пакажуць разам з этапнымі творамі.

У размове з Міраю Шульц яны распавядуць пра свой пяты тур па ЗША, у межах якога далі 113 выступаў за 73 дні, ды згадаюць самыя цікавыя і нечаканыя факты з гісторыі сваёй каманды.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Песня а князю Вітаўце» (музыка Змітра Сасноўскага, словы народныя)
  • «Пена піва» (музыка і словы Івана Войніча)
  • «Келіх кола» (музыка і словы народныя, аранжыроўка гурта «Стары Ольса»)
  • «У карчме» (музыка Змітра Сасноўскага, словы народныя)
  • «Zombie» (музыка і словы Далорэс О’Рыярдан)
  • «Штурм замка Пулен» (музыка і словы Змітра Сасноўскага)
  • «Шлях» (музыка Змітра Сасноўскага)

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».