Гарачы каментар Старшыню Саюзу Палякаў Анджэліку Борыс дапыталі ў сувязі з арганізацыяй «Гарадзенскіх Казюкаў»


Без дазволу – нельга. Бо толькі дзяржава ведае, як і для каго арганізоўваць свята. У падобную сітуацыю трапіла старшыня непрызнанага ўладамі Беларусі Саюзу Палякаў Анджэліка Борыс, якой пагражае адміністратыўная справа ў сувязі з арганізацыяй кірмашу «Гарадзенскія Казюкі» – традыцыйнага гарадскога свята.

Уласна спадарыня Анджэліка Борыс з намі на сувязі з Горадні:

Сёння прыйшлі з міліцыі да мяне двое міліцыянтаў і паінфармавалі, што ёсць справа, якая датычыцца «Казюкаў». Быў допыт. Паглядзім, што будзе далей. Таму што гэта ніякая не тайна. Мы дзейнічаем ужо 30 гадоў, гэта не першыя «Казюкі», якія праводзяцца. Мы праводзілі на падворку каля памяшкання, якое арандуем. Чаму мы не рабілі на Савецкай плошчы? Калі нас улады нармальна прызнаюць, легалізуюць, тады гэта можна рабіць і на Савецкай плошчы, а мы рабілі каля свайго памяшчэння.

– Мы ведаем, што апошні раз супраць Вас адміністрацыйную справу ў сувязі з канцэртам распачыналі яшчэ ў 2008 годзе…

Падобная сітуацыя, за культурную імпрэзу на тым самым месцы, з нагоды Дня Палоніі быў канцэрт гурта «Лёмбард», і таксама была адміністрацыйная справа, а я была пакараная карай за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства. З гэтым можа такая самая сітуацыя паўтарыцца…

Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары