Старшыня Руху «За Свабоду» – пра «алібі», адказнасць і заслугі лідараў апазіцыі

Старшыня Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч не згодны з думкай, што адміністрацыйныя арышты лідараў апазіцыі, як гэта было перад 25 сакавіка, становяцца для іх своеасаблівым «алібі» і дазваляюць не несці адказнасці за хаду і вынікі вулічных пратэстаў.

За што можна і за што немагчыма браць адказнасць, каб потым не спасылацца, што злачынны рэжым зашкодзіў? Якую адказнасць нясуць лідары апазіцыі не толькі за свае асабістыя, а за супольныя дзеянні, калі яны прэтэндуюць на лідарства?

Адказваючы на гэтыя пытанні вядоўцы перадачы «Размова» Уладзіміра Мацкевіча Юрась Губарэвіч заявіў, што «тая хваля пратэстаў, што была нядаўна ў рэгіёнах, шмат у чым стала заслугай правацэнтрысцкай кааліцыі».

На ягоную думку, толькі калі на акцыях былі прадстаўнікі апазіцыі, пратэстоўцам удавалася сфармуляваць свае патрабаванні. Юрась Губарэвіч наагул лічыць, што дзякуючы зладжаным дзеянням правацэнтрыстаў унутры краіны і на заходнім кірунку ўлады пайшлі на саступкі апошнім часам – ад замарожвання дэкрэту №3 і выхаду «вертыкальшчыкаў» на размовы з людзьмі да ранейшага пропуску ў Палату прадстаўнікоў дэпутатак Анісім і Канапацкай.

Ці сапраўды ў краіне «новая сітуацыя», як гэта бачыць старшыня Руху «За Свабоду»? Ці «адліга» працягваецца? І ці сапраўды апазіцыя можа пахваліцца перамогамі?

Падрабязней – у «Размове Мацкевіча».

Больш матэрыялаў

Анатоль Лябедзька: Макей можа займацца адкрытым шантажом

Навошта пісаць чыноўнікам лісты? Адказвае дэлегатка «Сходу»

Які спектакль разыграў Лукашэнка падчас сустрэчы з Мішусціным?

Ігар Банцэр: Сухая галадоўка была адзіным выйсцем

Інтэрв’ю з «хіміі» з Вольгаю Калацкай, якая дала поўху Азаронку

Падпалкоўнік МУС Юрый Гушча: Пераходзіць на бок народу будуць цэлымі падраздзяленнямі

«Ніхто не прасіў павысіць пенсіі». Чаму пенсіянеры выйшлі на маршы?

Як на расейскае тэлебачанне трапляюць эксперты па Беларусі