Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў: Расейскіх тэлевізійнікаў трэба судзіць


Адыёзных прапагандыстаў з папулярных расейскіх тэлеканалаў трэба адпраўляць у Гаагскі суд правоў чалавека – транслюе меркаванне пэўных колаў грамадскасці старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец у эфіры «Размовы ProContra».

Маніторынг працы СМІ падчас парламенцкіх выбараў у Беларусі паказаў, што па-ранейшаму галоўная фігура ў краіне – Аляксандр Лукашэнка. Расейскае ТБ пакуль маўчыць: не чуваць ні крытыкі, ні ўхвалення дзейнага кіраўніка Беларусі. Пры гэтым, упэўнены Андрэй Бастунец, нашая краіна цалкам пад расейскім уплывам і часта глядзіць на праблемы вачыма крамлёўскіх прапагандыстаў.

Ці варта чакаць, што ў выпадку небяспекі Беларусь адключыць расейскае ТБ, як гэта нядаўна зрабіла Латвія? Чым дзяржаўнае тэлебачанне можа адказаць расейскім СМІ? Глядзіце ў «Размове ProContra» са Святланаю Калінкінаю, Віталём Цыганковым і госцем студыі, старшынём БАЖ Андрэем Бастунцом.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.