Старшыня БАЖу пра Назіральную раду па агітацыі пры ЦВК: Адзіны голас супраць быў мой


Не толькі не паказалі выступ, але і знялі з выбараў чарговага прадстаўніка кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Арсенія Чыгіра – ён атрымаў другое папярэджанне ад камісіі.

Пытанні агітацыі абмеркавалі падчас паседжання Назіральнай рады па агітацыі пры Цэнтральнай выбарчай камісіі, на якое запрасілі старшыню Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Андрэя Бастунца.

– Віталь Бабін: Якія ёсць падрабязнасці з сённяшняга паседжання?

– Андрэй Бастунец: Разглядаліся тры справы, якія тычыліся зняцця з эфіру выступаў кандыдатаў у дэпутаты, і ўсе скаргі былі адхіленыя. Назіральная рада вырашыла большасцю галасоў – сем супраць аднаго – што ў гэтых выступах ёсць парушэнні заканадаўства РБ, накшталт распаўсюду знявагі, распаўсюду варожасці. Адзіны голас супраць быў мой…

– Ці казалі пра нейкія парушэнні асобных медыяў, ці былі канкрэтныя заўвагі, і чым яны абгрунтоўваліся?

– Рэдактары медыяў грунтаваліся нібыта аховаю нацыянальнага спакою, аховай асобных грамадзянаў, сацыяльных груп, да якіх адносіліся, напрыклад, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў… Я спасылаўся на выбарчы кодэкс, дзе магчымасці абмежавання выступаў кандыдатаў запісаныя вельмі жорстка, у якіх выпадках гэта можа быць зроблена. Але я застаўся адзін супраць усіх чальцоў Назіральнай рады…

Працяг размовы – у сюжэце.

Віталь Бабін belsat.eu