Старажытны Ваўкавыск: зачынілі ЗАГС, адчынілі морг. «Белсат едзе»


«Белсат» у Ваўкавыску – адным з найстарэйшых гарадоў Усходняй Еўропы, які вядзе сваю гісторыю ажно з 10 стагоддзя. Праз Ваўкавыск пралягаў гандлёвы шлях з варагаў у грэкі, таму жыццё тут віравала заўжды. Адзін час тут нават праходзілі з’езды сенатараў і паслоў ВКЛ, а цяпер сюды даехаў «Белсат».

Сёння насельніцтва Ваўкавыску складае каля 44 тысячаў чалавек і апошнім часам змяншаецца. Ілюстрацыя гэтай тэндэнцыі метафарычная: некалькі гадоў таму тут быў зачынены ЗАГС, цяпер усе ўрачыстасці адбываюцца ў холе Дому культуры, а летась быў адчынены новы будынак моргу. Атрымліваецца, попыт стварае прапанову?

Мы спыталі жыхароў Ваўкавыску, што б яны змянілі ў сваім горадзе, каб сталі яго кіраўнікамі?

Працяг – у сюжэце.

Зміцер Міцкевіч, belsat.eu