Старажытны Наваградак. Горад славян і балтаў


Насуперак даўняму сцвярджэнню, што ўмацаваны горад быў закладзены князем Яраславам Мудрым у 1044 г., Наваградак узнік як неўмацаванае паселішча ў канцы Х ст. на найвышэйшых пагорках Наваградскага ўзвышша.

І хоць месціўся далёка ад вялікае ракі Нёмну, здолеў хутка вырасці ў адзін з найбуйнейшых гарадоў Літвы, а потым зрабіцца сталіцаю Вялікага княства Літоўскага. У горадзе з самага пачатку жылі побач славянскія каланісты і мясцовыя балты. Адкуль мы пра гэта ведаем? Што адкрыла ў Наваградку шматгадовая археалагічная экспедыцыя?