Станіслаў Івашкевіч: новыя шокі для эканомікі Беларусі непазбежныя


Міжнародны валютны фонд ацаніў эканамічную сітуацыю ў Беларусі і даў рэкамендацыі беларускаму кіраўніцтву.

«Пакуль сітуацыя палепшылася, але гэта – часова. Пасыл МВФ у тым, што гэта вакно, якім вы павінны скарыстацца, каб тэрмінова ўчыніць тыя рэформы, якія дапамогуць вам супраціўляцца новым шокам, якія прыйдуць непазбежна», – кажа госць «Гарачага каментара», эканамічны аглядальнік «Белсату» Станіслаў Івашкевіч.

Паводле Івашкевіча, на дадзены момант размова пра крэдыт МВФ для Беларусі не ідзе:

«Грошы з Масквы крыху супакоілі гэтыя апетыты. Пакуль гаворкі пра крэдыт не ідзе».

Цалкам размова – ў відэа вышэй.

 

ІІ, belsat.eu