Гарачы каментар Эміраты – улюбёнае месца беларускіх чыноўнікаў, каб захоўваць свае капіталы


Лукашэнка паехаў у Эміраты, і вось першыя дамоўленасці. Больш за тысячу гектараў плошчы, забаўляльная і турыстычная зона, ды нават міжнародны выставачны комплекс. У Менску ў блізкай будучыні можа з’явіцца грандыёзны фінансавы цэнтр.

Наколькі перспектыўны гэты праект, абмяркоўваем з эканамічным аглядальнікам, аўтарам праграмы «Давайце разбірацца» на «Белсаце» Станіславам Івашкевічам.

«Сапраўды, ААЭ, як і іншыя багатыя нафтаю арабскія краіны, маюць вялікія рэзервовыя фонды, якія яны інвестуюць (у будаўніцтва), што можа прынесці найбольш грошай. Але што тычыцца Беларусі, то тут у мяне асабіста ўзнікаюць сумневы. З прэс-рэлізаў аб сустрэчах Лукашэнкі ў Эміратах нідзе не вынікае канкрэтна пра падпісанне нейкай дамовы, пра тое, што дасягнутая канкрэтная дамова. Так, некаторыя крыніцы кажуць, што нешта такое будзе, але нагадаю, што Аляксандр Лукашэнка пасля кожнага свайго візіту заяўляе, што дасягнутыя дамоўленасці на мільярд долараў звычайна, не важна, ці то з вялікай краінай, ці з маленькай, і пасля гэтага часам нават падпісваюцца нейкія рамачныя пагадненні аб супрацы, якія далёка не заўсёды рэалізоўваюцца…»

Хто такі шейх Мухамэд бін Рашыд аль-Мактум, з якім сябруе Аляксандр Лукашэнка? Тлумачыць Яўген Красулін, адмысловец ў нееўрапейскіх цывілізацыях:

«Мухамэд бін Рашыд аль-Мактум – чалавек, які зараз з’яўляецца кіраўніком эмірату Дубай. І менавіта пры ім Дубай, мы бачым, ператвараецца ў адзін з вядучых гарадоў свету… Уласна кажучы, будаўніцтва – адна са сфераў, дзе Мухамэд бін Рашыд займаецца справамі,. Плюс ён вядомы як конезаводчык, недарэмна яму падарылі карціну, Лукашэнка падарыў падчас свайго апошняга візіту. Так што гэта чалавек вядомы ў свеце, адзін з багацейшых людзей у Эміратах і ўвогуле ў свеце, калі паглядзець спісы Forbes…»

Працяг – у сюжэце.

Віталь Бабін belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары