Стан беларускай эканомікі. Выбары-2016. Частка 4

Гаспадарка – падмурак існавання кожнай краіны. Якім чынам многія гады моцнай залежнасці беларускай эканомікі ад расейскіх датацыяў адбіліся на яе стане? Ці былі праведзеныя неабходныя рэформы? Чаму беларуская прадукцыя часам практычна зусім не можа змагацца за месца на заходніх рынках?

Валер Руселік абмеркаваў гэтыя пытанні з Волькай Кавальковай, Маратам Афанасьевым, Аляксеем Янукевічам і Віктарам Міхальчыкам.

Аляксей Янукевіч

Аляксей Янукевіч і Марат Афанасьеў

Эканоміка, дэмаграфія, знешняя і ўнутраная палітыка, сістэма сацыяльнай бяспекі і ахова здароўя, стан нацыянальнай культуры і мовы, карупцыя – гэтыя ды іншыя тэмы абмяркуюцца ўдзельнікамі васьмі дэбатаў, сямі перадвыбарчых і адной паслявыбарчай, на нашым тэлеканале.

«У нашых дэбатах няма ніякай цэнзуры. Мы запісвалі проста адзін да аднаго. Незалежна ад таго, што хто скажа, гэта застанецца ў праграме», – зазначае Аляксей Дзікавіцкі, кіраўнік рэдакцыі інфармацыйных праграмаў «Белсату».

У дэбатах возьмуць удзел вядомыя беларускія эксперты, але перадусім – кандыдаты ў дэпутаты, якія возьмуць удзел у выбарах 11 верасня. Мы запрасілі ў нашую студыю прадстаўнікоў палітычных партыяў, незалежных кандыдатаў, а таксама тых, хто дэкларуе падтрыманне афіцыйнага курсу цяперашніх уладаў Беларусі.

Вольга Кавалькова

Віктар Міхальчык

Высокую якасць дыскусіі гарантуюць вядучыя журналісты «Белсату» – Святлана Калінкіна, Павал Мажэйка і Валер Руселік.

«Дэбаты» на «Белсаце» глядзіце з пятніцы 2 верасня пасля «Аб’ектыву», а таксама онлайн на нашай старонцы. А 11 верасня а 20 гадзіне выбарчы вечар у наўпроставым эфіры «Белсату».

Больш матэрыялаў

Ці спраўдзіліся прагнозы экспертаў? Вынікі выбараў-2016. Частка 8

Сацыяльная палітыка Беларусі. Выбары-2016. Частка 7

Унутраная палітыка Беларусі. Выбары-2016. Частка 6

Знешняя палітыка Беларусі. Выбары-2016. Частка 5

Рэгіянальнае развіццё. Выбары-2016. Частка 3

Свядомасць беларусаў, стан беларускае мовы і культуры ў краіне. Выбары-2016. Частка 2

Чым адрозніваецца перадвыбарчая кампанія ў парламент ад папярэдніх? Выбары-2016. Частка 1

Дэбаты на «Белсаце»: «Аляксандр Лукашэнка сам рыхтуе рэвалюцыю»