Стаміліся хлусіць? У студыі «Белсату» – былыя працаўнікі БТ


Як часта былому вядоўцу БТ Уладзіміру Бурко прыходзілася скажаць рэчаіснасць у эфіры? Пра кухню дзяржаўных тэлеканалаў у праграме «Шчыра кажучы» распавядаюць журналісты Уладзімір Бурко ды Інга Хрушчова.

На масавыя страйкі і калектыўныя звальненні працаўнікоў дзяржаўных тэлеканалаў улады адказалі завозам штрайкбрэхэраў з Расеі. Адзін з тых, хто пастанавіў сысці з БТ, – вядоўца армейскае праграмы «Арсенал» Уладзімір Бурко. Журналіст тады запісаў зварот да Міністэрства абароны, у якім асудзіў выкарыстанне вайскоўцаў і ваеннай тэхнікі супраць свайго народу.

«Ні адзін помнік, ні адзін будынак, ні музей вялікай айчынай вайны, нічога не было пашкоджана за час мірных акцый. І не будзе пашкоджана. (…) Патрэбна было хоць неяк апраўдаць прысутнасць ваенных у горадзе, нібыта гэта абарона помнікаў. А як іначай? Калі акцыі мірныя, то навошта ваенныя ў горадзе?» – мяркуе Уладзімір Бурко.

Цяпер карцінку на дзяржаўных тэлеканалах ствараюць расейскія журналісты, у першую чаргу – «Russia Today». А ці самі былыя працаўнікі БТ не скажалі інфармацыі ў сваіх праграмах?

«Мне цяжка было нешта скажаць, бо не ведаю характарыстык ваеннае тэхнікі. Што мне давалі, тое і зачытваў. Як я намерыўся сыходзіць, быў час, калі на суфлёры з’яўлялася інфармацыя з серыі пра тое, што трэба ўзмацняць інфармацыйную бяспеку, што шмат ворагаў звонку, што перад выбарамі прэзідэнта трэба ўсім аб’яднацца. Я зразумеў, што – стоп, хопіць, я ж гэтага не пішу».

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:

  • Беларусь амаль месяц перабывае ў стане гібрыднай інвазіі з боку Расеі.
  • Хто плаціць за працу расейскіх прапагандыстаў?
  • З якіх ракурсаў нельга здымаць Лукашэнку?

Глядзіце іншыя выданні праграмы «Шчыра кажучы».

НI, belsat.eu