Сталінскі ампір у Менску – бурыць ці ахоўваць?


Будынкі ў стылі сталінскага ампіру – візітоўка Менску. Але гэты стыль – своеасаблівы помнік Сталіну, таму не лішнім будзе паразважаць, што гэта для беларусаў – спадчына сталінізму ці частка нацыянальнай архітэктуры?

Сталінскі ампір – пышны архітэктурны стыль, які Сталін выбраў для сваёй чырвонай імперыі. Правадыр народаў планаваў маштабную перабудову савецкіх гарадоў. Дзеля гэтага трэба было пераносіць ці знішчаць гістарычныя будынкі.

Менск пасля вайны ляжаў у руінах, і нішто не абмяжоўвала сталінскіх архітэктараў. Сталіца Беларусі мелася стаць заходняй брамай Савецкага Саюзу, таму фармаванню яе архітэктурнага твару надавалася асаблівае значэнне.

Якія вытокі сталінскага ампіру? Чаму «сталінскі», а не «савецкі»? Якія сталінскія будынкі ўзводзіліся ў першую чаргу? Чаму на купюры 1992 г. намінала 200 руб. на Браме Менску няма фігураў, якія можна бачыць сёння? Хто праектаваў і будаваў сталінкі ў Менску? Доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч і гісторык мастацтва Сяргей Харэўскі запрашаюць на экскурсію па сталінскім Менску.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:50. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.