Спяваем, бо няма моцы маўчаць, або Беларускі культурніцкі пратэст

Ці вы бачылі, як цяпер, падчас пратэстаў, у самых нечаканых месцах – у крамах, універсітэтах, на вуліцах гораду – на ўвесь голас загучала беларуская песня? Пра гэты феномен раскажуць удзельнікі гэткіх спеўных акцыяў.

Госці выпуску: музыка, спявак, заснавальнік «Спеўнага сходу» Сяржук Доўгушаў, фартэпіянны майстар Яўген, дзве Таццяны – скрыпачка і навуковая працаўніца, студэнт Адась ды «чалавек Рэнесансу» Ігар.

На думку Сержука, беларусы пераадолелі прыродную сарамлівасць і пачалі спяваць хорам праз нясцерпнае жаданне выказацца, культурна выявіць свой пратэст.

«Час такі! Проста ўжо няма моцы маўчаць. І праз песню мы выказваемся, праз песню мы далучаемся адзін да аднога і да нашага культурніцкага пратэсту», – тлумачыць Сяржук.

А як ставяцца да нечаканых спеваў у гандлёвых цэнтрах мінакі? Як рэагуюць? Словы якой песні ведае кожны беларус? І дзе ўзяць словы, калі хочацца далучыцца? Як пачаць гаварыць на беларускай мове? На гэтыя ды іншыя пытанні адкажуць госці праграмы.

А галоўнае – яны заспяваюць «Пагоню», «Магутны Божа» і «Муры».

У граматычнай частцы – гаворка пра формы дзеясловаў «магчы» і «перамагчы». Як правільна: «перамажыце» ці «перамагіце», «перамажу» ці «перамагу»? Ці ёсць формы «перамагайма» і «перамагай»?

Вядоўцы праграмы – Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская.

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Як адбываецца беларусізацыя за кратамі

Папяровая газета і лісты – адзіная крыніца інфармацыі для палітвязняў

Ці проста прадаць нырку ў Беларусі?

Новы канал для распаўсюду беларускае мовы ад «Арт Сядзібы»

Колькі трэба амапаўцаў на адну дзяўчыну-мастачку?

Майстар-клас па рыторыцы, каб зрабіцца больш упэўненым у сабе

Затрымалі і пагражалі адправіць дзіця ў прытулак

БНР была ўдвая большая за сучасную Беларусь