Belsat Music Live Спявачка свету Надзея Кучар у студыі «Belsat Music Live»


Ёй акампануе Лонданскі сімфанічны аркестр, спевы выдае лэйбл «Sony». Ейныя выступы выклікаюць авацыі ў Варшаве, Жэневе, Парыжы і Сант’яга. Зорка сусветнай оперы з Беларусі, якая атрымала тытул «Спявачкі свету» ў конкурсе тэлеканалу Бі-Бі-Сі, стала госцяй аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live».

У размове з вядоўцаю Хрысцінай Дарапей Надзея Кучар паразважае пра стан справаў у беларускай і замежнай опернай музыцы, падзеліцца ўражаннямі ад самых важных пастановак у сваім жыцці і распавядзе, з кім з сучасных музыкаў марыць запісаць супольную песню. У жывым сэце прагучаць улюбёныя кампазіцыі спявачкі з опернай класікі, а таксама спеў, з дапамогай якога яна знаёміць замежнікаў са сваёй краінай.

Песні, якія прагучаць у праграме:

  • «Chi il bel sogno di Doretta» (з оперы Джакама Пуччыні «Ластаўка»)
  • «Oh! quand je dors» (музыка Фэрэнца Ліста, словы Віктора Гюго)
  • «Купалінка» (музыка Уладзіміра Тэраўскага, словы Міхася Чарота)
  • «Il est doux, Il est bon» (з оперы Жуля Маснэ «Ірадыяда»)
Глядзі таксама
Каментары