Споведзь Ніка Кейва – на менскіх экранах


Таямнічага і змрочнага Кейва ставяць у адзін шэраг з Томам Ўэйтсам ды Ігі Попам і называюць класічным голасам амерыканскага року, хаця ён аўстраліец.

У Беларусі фільм выйшаў у той жа дзень, што і ў сусветным пракаце (звычайна такога кшталту навінкі прыходзяць у Беларусь значна пазней). «Натуральна, перадусім ёсць разлік на масавага гледача, які абірае найбольшыя атракцыёны. Таму мы маем, што маем. Усё іншае – гэта арт-хаус, тое, што накіраванае на спецыяльнага гледача, якое патрабуе адмысловых пляцовак, адмысловай працы», – лічыць філосаф і культуролаг Максім Жбанкоў.

Фільм «One more time with feeling» – гэта, фактычна, адзін вялікі кліп для новага альбому «Skeleton tree», якога фанатам давялося чакаць тры гады: ён атрымаўся меланхалічны, абстрактны і ўдумлівы.

Шчырая дакументальная стужка паказвае не толькі Ніка-музыку, але і Ніка-мужа, і Ніка-бацьку, які год таму пры трагічных абставінах згубіў свайго сына.

Нік запісаў альбом разам са сваім гуртом «The Bad Seeds», ён складаецца з васьмі трэкаў і набыць яго можна ўжо сёння.

Іншыя тэмы:

Франка-амерыканскі кінапочырк Мары Лёзье

«Школа ТЭАРТу» навучыць разумець тэатр – на ўсіх узроўнях

Настасся Храловіч, Вольга Гардзейчык