Спорт на энтузіязме. Ці мае будучыню?


У вёсцы Абухава – поўныя трыбуны заўзятараў. Балазе нядаўна іхныя аднавяскоўцы вярнуліся з паспяховых матчаў еўрапейскай Лігі на Кіпры. А цяпер перамагаюць каманду з таксама няблізкага Віцебску.

Каманда «Легіён» – яе амаль цалкам складаюць выхаванцы вясковае спартовае школы ў Гарадзеншчыне – адзін з лідараў нацыянальнага чэмпіянату, гуляе ў Еўракубках, хоць бюджэт нават не прадугледжвае выдаткаў на такія падарожжы.

Спорт на энтузіязме – мае будучыню? Пакуль не заўсёды – скажуць героі іншае гісторыі. Але, можа, гэта і ёсць той падыход, які нарэшце зробіць нас найлепшымі ў тых дысцыплінах, дзе мы сапраўды добрыя? Пра гэта – у студыі з гульцом у амерыканскі футбол Сяргеем Макарэвічам і кіраўніком аматарскае футбольнае каманды «Сябар» Вячаславам Шуцьком.