Спецвыданне «Студыі Белсат». Ва Украіне ўводзіцца ваеннае становішча


26-га лістапада. Ігар Кулей запрашае на адмысловае выданне «Студыі Белсат» па канфлікце паміж Украінай і Расеяй. Сённяшняе выданне цалкам прысвечанае збройнаму канфлікту, які адбыўся ў Керчанскай пратоцы. Дадзенае выдарэнне нас, беларусаў, мусіць турбаваць не менш, чым расейцаў і ўкраінцаў. Можна доўга паўтараць, што нашая хата з краю, але полымя вайны не абміне і наш дом.

20:00 – Марскі бой. Як гэта было?

20:03 – Міжнарожны рэзананс

20:05 – Прамое злучэнне з карэспандэнткай «Белсату» Адэляй Дубавец (Кіеў)

20:08 – Заклік Мітрапаліта Філарэта

20:08 – Пазачарговая Рада Бяспекі ААН, прамое ўключэнне

20:09 – Пратэст Моладзі БНФ ля Амбасады РФ у Менску, злучэнне з Таццянай Уласенка

20:12 – Відэа з доказам агрэсіі Ресеі ў Керчанскай пратоцы

20:13 – У Кіеве раз’юшаны натоўп сабраўся пад расейскай амбасадай. У бок пляцоўкі паляцелі фаеры, адбыліся дробныя сутычкі з паліцыяй

20:15 – Наш карэспандэнт у Кіеве Ілля Суздалеў размаўляе з вайсковым экспертам Міхаілам Самусём

20:19 – Уключэнне з карэспандэнтам«Белсату» Аляксандрам Папко.У Варшаве пад расейскай амбасадай сёння сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек. Мітынг праходзіць пад лозунгам «Спынім вайну». Да пратэстаў далучыліся Брусэль, Прага, Кракаў, Лондан, Берлін, Вена

20:21 – Размаўляем з палітычнай аглядальніцай Аленай Бабаковай. Разбіраемся ў тым, што адбываецца ва ўладных калідорах Кіева

20:24 – Апытанне жыхароў Кіева пра стаўленне да сітуацыі

20:31 – Аўдыёзапісы ўкраінскіх маракоў

20:33 – Галоўны рэдактар марыўпальскага тэлебачання Уладзімір Селіванаў на сувязі са Студыяй

20:37 – Апытанне жыхароў Масквы наконт таго, як цяпер павінен паводзіць сябе Крэмль

20:38 – На сувязі са студыяй расейскі палітык Леанід Гозман

20:42 – Заклік міністра замежных справаў Турцыі

20:45 – Злучэнне з Настассяй Яўмен, журналісткай «Голасу Амерыкі» у Вашынгтоне

20:47 – Акцыя падтрымкі Украіны і супраціву расейскай агрэсіі ў Вільні

20:49 – Апытанне жыхароў Менску пра стаўленне да сітуацыі

20:50 – Злучэнне з рэдактарам беларускай службы сайту «INFORMNAPALM» Дзянісам Івашыным (Горадня)

Фота – Паўло Багмут/Укрінформ/ZUMA Wire/Forum