Прымушаюць спаць на металёвых прутах і есці з падлогі


Каб адбіць у грамадзянаў ахвоту ўдзельнічаць у палітычных акцыях, некаторыя прадстаўнікі праваахоўнай сістэмы ідуць на брудныя ўчынкі. У наўпроставым сэнсе гэтых словаў.

Кіраўніца праваабарончага цэнтру «Прававая ініцыятыва» Вікторыя Фёдарава ў эфіры «Размовы» Уладзіміра Мацкевіча распавяла, якім чынам ціснуць на тых, хто браў удзел у акцыях супраць інтэграцыі, – фактычна катуюць іх.

«У чалавека забралі матрац, прымусілі спаць на металічных прутах, у чалавека ўсю ежу выварочвалі на брудную падлогу, чалавека ўтрымлівалі наўмысна з людзьмі, у якіх былі вошы. Хоць супрацоўнікі Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў падчас прыёму чалавека адміністратыўна арыштаванага мусяць правяраць на наяўнасць інфекцыйных захворванняў, у тым ліку педыкулёзу», – распавяла Вікторыя Фёдарава.

Напісанне скаргаў на ўмовы ўтрымання адміністрацыі часцей за ўсё вынікаў не дае. А калі і дае, то адмоўныя: ціск на затрыманага ўзмацняецца. Як у такой сітуацыі змагацца за свае правы і што дае станоўчы вынік, даведаецеся з «Размовы» Уладзіміра Мацкевіча з Вікторыяй Фёдаравай.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.