Space X: Ракета можа быць шматразовай

У касмічнай індустрыі адбылася невялікая рэвалюцыя. Яна дазволіць ашчадзіць на палётах каля 30 %.

Аэракасмічная кампанія Space X упершыню запусціла ўжо ўжываную раней першую ступень ракеты Falcon 9, пасля чаго зноў пасадзіла яе. У будучыні за кошт шматразовых модуляў кампанія разлічвае знізіць кошт дастаўкі грузаў на арбіту.

Пасля пуску з касмічнага цэнтру імя Кенэдзі першая ступень паспяхова аддзялілася, а яшчэ прыблізна праз шэсць хвілінаў села на баржу. Такім чынам, адна і тая ж першая ступень двойчы вывела груз у космас і села для наступнага выкарыстання. Цяпер Falcon 9 можна афіцыйна назваць шматразовай ракетай.

На гэты момант Space X мае восем паспяхова пасаджаных першых прыступак Falcon 9. Канкрэтныя лічбы эканоміі ад шматразовых ракет пакуль што невядомыя. Як мяркуецца, паўторнае выкарыстанне першых прыступак можа дазволіць ашчадзіць да 30 % у параўнанні з выкарыстаннем іншых сучасных ракет.

Цяпер кампанія прапануе кліентам 10 %-ую зніжку пры выкарыстанні ўжо ўжыванай першай ступені, аднак невядома, наколькі гэтая лічба адпавядае эканоміі. Кошт пуску новай Falcon 9 складае $ 62 млн.

Кірыл Смяглікаў

Таксама ў выданні:

  • Электрычнае шчупальца;
  • Дроны на выжыванне;
  • «World of Warships»: новае дапаўненне

Больш матэрыялаў

Беларусы адвучваюць астранаўтаў NASA ад зямных звычак

Як стварыць стартап у Беларусі

Ці сонечная энергетыка можа быць эфектыўнай у Беларусі?

Пратэз рукі можа бачыць

Штучную матку стварылі ў ЗША

Парасон для аўтамабіля выпусцілі ў ЗША

Амерыканцы распрацавалі сельскагаспадарчага «Тарзана»

Нямецкі інжынер прыдумаў самакат на гумовым шары