«Союз» – супергурт, які грае фэйк-джаз у #BML


У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» з жывым сэтам грае «Союз», які стварылі вядомыя прадстаўнікі менскага андэграўнду.

Такой музыкай мусіць ганарыцца ўвесь свет! Гэтак лічыць выдавец альбомаў гурта, украінскі музыка і прадзюсар Іван Дорн.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Мотив І» (музыка Аляксея Чумака)
  • «Камера, мотор» (музыка і словы Аляксея Чумака)
  • «Мируз» (музыка і словы Аляксея Чумака)
  • «Лирическая» (музыка і словы Аляксея Чумака)
  • «Без названия» (музыка і словы Аляксея Чумака)

Поўную версію выдання з размоваю Міры Шульц шукайце ў афіцыйных суполках праграмы «УКантакце» і Facebook.

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».