Belsat Music Live Соўл можа быць беларускім: «Dee Tree» у #BML


У студыі аўтарскага праекту Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» гучыць новы беларускі соўл – гурт «Dee Tree» з чароўным вакалам Валерыі Дэле.

Каманда паўстала сёлета і ўжо займела багата прыхільнікаў ды зрабілася жаданым госцем на буйных фэстах. Прагучаць песні, якія маюць увайсці ў іхны дэбютны альбом, а таксама адмыслова для гледачоў праграмы – творчы эксперымент у злучэнні соўл-музыкі з беларускай этнікаю.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Would You Dare» (словы Валерыі Дэле, музыка «Dee Tree»)
  • «Fading Away» (словы Валерыі Дэле, музыка «Dee Tree» і Дзяніса Бародзіча)
  • «Дубрава» (словы народныя і Максіма Карпенкі, музыка «Dee Tree» і «BY Soulfam»)
  • «Underground Encounter» (словы Валерыі Дэле, музыка «Dee Tree»)
  • «To The Rocks» (словы Валерыі Дэле, музыка «Dee Tree»)

Глядзіце Belsat Music Live глядзіце кожную суботу а 21:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайнабо ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Глядзі таксама
Каментары