Сотнік пра спіс «русафобскіх СМІ»: Расейцы адзвычаіліся ад сапраўднай журналістыкі


Другое: тэрміну „русафоб» не існуе. Прынамсі я не пагаджуся з тым, што гэта можна неяк навукова патлумачыць. Гэта тэрмін, які быў прыдуманы крамлёўскімі прапагандыстамі, каб неяк замяніць тэрмін «вораг народу». Бо „вораг народу” ужо неактуальны, у Расеі гэта ніхто ўжо, скажам так, не купіць, ніхто на гэта не павядзецца.

Таму трэба знайсці нешта, каб такое больш лагоднае і сучаснае – гэта «русафоб». Вось у «русафобаў» пачалі запісваць усіх, хто не згодны з палітыкай Крамля, усіх, хто крытыкуе Уладзіміра Пуціна, усіх, хто крытыкуе сённяшнюю дзейнасць Расеі на міжнароднай арэне. Яны не згаджаюцца з намі, усе, хто не з намі – супраць нас», – адзначыў у „Гарачым каментары” журналіст польскай газеты «Rzeczpospolita» Руслан Шошын.Удзел у размове ўзяў і расейскі журналіст Саша Сотнік, які адзначыў наступнае:«Увогуле ў Пуціна сверб наконт медыяў быў заўсёды. Ён жа ведае, што ён злодзей і бандыт, ён ведае пра грахі сваіх сяброў. Ведае, што калі б у Расеі былі вольныя медыі, ад ягонага атачэння засталіся б толькі пух і пер’е. Таму ён задушыў журналістыку ў Расеі. Колькі б пратрымаўся на сваёй пасадзе прэзідэнт ЗША ці прэм’ер Вялікай Брытаніі, калі б раптам высветлілася, што гэты палітык дарыць сваім каханкам дарагую нерухомасць у прэстыжных ваколіцах сталіцы праз сваіх карумпаваных сяброў?

На Захадзе інстытут вольных медыяў рэальна існуе. Так, там ёсць падводныя плыні, але палітыкаў разглядаюць праз мікраскоп. У нас жа ўсё схоплена, а тое, што не схоплена, падлягае забароне. Таму цяпер і абвяшчаюцца варожымі заходнія медыі, бо праз іх будзе ўсё больш і часцей прасочвацца крайне непрыемныя падрабязнасці пра цёмныя і ліпкія справа нашага выдатнага Пуціна.

Іншая справа, што сапраўдных журналістаў у Расеі практычна не засталося. Іх можна пералічыць па дзясяці пальцах, па ўсёй Расеі. Грамадства адзвычаілася ад сапраўднай журналістыкі. Яны лічаць журналістамі прапагандыстаў – Кісялёвых, Салаўёвых і іншых».Размова цалкам – у відэа вышэй.