«SnopSnoŭ». Беларуская індзі-электроніка ў «Belsat Music Live»


Іх музыка – наўмысна манатонная і халодная, тэксты ўдумлівыя і змрочныя, а свой новы EP яны запісалі пад уражаннем ад шпіёнскіх гісторыяў. У гасцях у студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – індзі-электронны гурт «SnopSnoŭ», фіналісты конкурсаў «Басовішча» і «Заспявай».

Лідар каманды Сяргей Іваноў распавядзе пра родную Бярозу, якая на пэўны час стала сталіцаю беларускага року, пра досвед жыцця ў Кітаі, а музыкі прызнаюцца вядоўцы Міры Шульц, ці гатовыя яны дзеля здабыцця большай вядомасці агаліцца на сцэне, ужыць брыдкае слова і зрабіць дуэт з эстраднікам. У жывым музычным блоку прагучаць галоўныя гіты гурта, у тым ліку трып-хопавая версія «Я, да жалю, не пан» з «Народнага альбому».

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Špijony»

    (словы і музыка «SnopSnoŭ»)
  • «Zbiahaju»

    (словы і музыка «SnopSnoŭ»)
  • «Я, да жалю, не пан»

    (словы Міхала Анемпадыстава, музыка Лявона Вольскага ў апрацоўцы «SnopSnoŭ»)
  • «Забраць сваё»

    (словы і музыка «SnopSnoŭ»)
  • «Litaść»

    (словы і музыка «SnopSnoŭ»)