Снежную каралеву па-беларуску паставілі ў Віцебску


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGSGxfUFA1WWNhZGslMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Цяпло і любоў перамогуць зло – з гэтаю не новаю, але заўжды актуальнаю думкаю звярнуліся ўслед за Яўгенам Шварцам да віцяблянаў рэжысёр Міхась Краснабаеў і трупа Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Якуба Коласа.Прэмʼера «Снежнай каралевы» Яўгена Шварца паводле Андэрсэна ў перакладзе Леаніда Дранька-Майсюка стала яркаю, відовішчнаю дзеяй, якую маюць ацаніць дзеці ды дарослыя. У спектаклі – шмат музыкі, але найбольш ён спадабаецца дзецям 6-ці–12-ці гадоў.Першыя свае вялікія ролі на сцэне атрымалі маладыя артысты тэатру – і далі рады: ролі нібы створаныя для гэтых артыстаў. Аляксей Анісеня грае няўрымслівага Кая: «Гэты хлопчык вельмі няпросты, неадназначны, і таму вельмі падобны да мяне, вельмі блізкі да мяне. Таму думаю, што атрымаецца добра». Ягоную сястру, добрую Герду, грае Настасся Веранёва, якая толькі пачынае адчуваць сябе ў гэтай ролі: «Я яшчэ сама сябе пазнаю. Таму ўсё яшчэ наперадзе, казак будзе шмат».У ролі Снежнай Каралевы блішчаць Ірына Цішкевіч і Алена Шарэпчанка. Яркія вобразы Святланы Жукоўскай (атаманка разбойнікаў) і Таццяны Ліхачовай (бабуля і старая разбойніца) ужо ацанілі галоўныя крытыкі спектаклю, малыя гледачы. У Коласаўскім тэатры доўга не было класічнае казкі, да таго ж гэтак эфектна пастаўленай. У «Снежнай каралеве» прыгожых сцэнаў дастаткова, а пасля спектаклю, пакуль час Калядаў на дварэ, дзетак чакае і шоу ля ялінкі – у пастаноўцы Ірыны Цішкевіч.Іншыя тэмы: Гравітацыя як стан бязважкасці ды раўнавагі ва ўвасабленні мастака Уладзіміра Кандрусевіча – у Горадні. Адвечным шляхам ад Горадні да Гомля: лекцыі пра постаць Ігната Канчэўскага (Абдзіраловіча) ідуць па Беларусі. «Уладзiмiр Караткевiч: прырода, фальклор i творца» – кнігу пра Караткевіча ды паляванні напісаў прафесар Аляксей Ненадавец.Вольга Гардзейчык, Сяргей Русецкі, «Белсат»