Смерці ў раддоме, інваліднасць пасля прышчэпак. Выпадак ці халатнасць?

Паехаць у раддом і – не вярнуцца. Або зрабіць прышчэпку і – стаць інвалідам. Што гэта – няшчасны выпадак ці халатнасць лекараў?

Толькі ў Маладзечанскім раддоме цягам 14 месяцаў на анафілактычны шок ад уколаў памерлі тры жанчыны. Муж адной з іх, Вікторыі Мышук, прыйшоў распавесці пра сваё гора ў студыю «Кожнага з нас». Таксама да нас завіталі Валянцін Куракевіч і Соня Празднова, якія сталі інвалідамі пасля прышчэпкі на поліаміеліт.

Чаму людзі паміраюць ад анафілактычнага шоку? І ці не спісваюць беларускія лекары на яго смяротныя выпадкі, каб не псаваць статыстыку? Ці рабіць дзецям прышчэпкі? Як часта пасля іх здараюцца ўскладненні? Чаму мы не давяраем нашым лекарам?

Пра гэта нашыя героі дыскутуюць з экспертамі студыі – акушэрам-гінеколагам Таццянаю Дубавец, кандыдатам медычных навук і лекар-рэаніматолагам Андрэем Вітушкам і журналістам, які займаўся смяротнымі выпадкамі ў беларускай медыцыне, Паўлам Свядловым.

Больш матэрыялаў

Як у Кітаі: Лукашэнка рыхтуе сабе пажыццёвае месца ва ўладзе

Стварэнне новай партыі «Разам» расколвае і дэкансалідуе дэмакратычныя сілы?

Ці вядуць перамовы Захад і РФ пра лёс Лукашэнкі?

Якія памылкі часу БНР трэба ўлічваць сёння

Факты і міфы пра нацыянальную сімволіку

Эканоміка – у перадінфарктным стане

Экстрэмісцкім прызнаны нават чайны сервіз, але прагнозы – аптымістычныя

Калеснікава, Лосік, Слуцкія: як ламаюць палітычных вязняў