Гарачы каментар Смерць у міліцэйскай машыне


Смерць жыхара вёскі Слаўкава Нясвіжскага раёну Сяргея Абрамовіча ў міліцэйскай машыне. Міліцыянты гавораць пра самагубства на шнурку ад чаравіка. Але не паказваюць запісаў відэаназірання. Родныя і аднавяскоўцы ў суіцыд не вераць і задаюць шмат пытанняў. У пошуку адказаў на месца выехала нашая журналістка Вольга Чайчыц.

Мы знаходзімся ў Нясвіжы і размаўляем з роднай сястрой Сяргея Абрамовіча Інай Русак, якая ў версію самагубства не верыць. Іна, што Вам распавялі міліцыянты?

«Мне пазваніў вечарам следчы і сказаў, што мой брат быццам павесіўся ў міліцэйскай машыне на шнурку ад чаравіка. Я была ў шоку, адразу не паверыла, папрасіла сяброўку, каб яна мяне адвезла ў вёску. Калі я прыехала, мне следчы патлумачыў, што яны яго везлі і не давезлі. Яны яго забралі са Слаўкава і павезлі ў Нясвіж. У дарозе быццам зразумелі, што ён мёртвы. Але я не магу зразумець і паверыць, што чалавек мог гэта зрабіць у міліцэйскае машыне. Тым больш што ў машыне, наколькі мне стала пасля ўжо вядома, ёсць відэаназіранне. Відэа мне не паказвалі. Таму цвердзіць, што ён гэта зрабіў сам… Я не веру. Слядоў ад павешання, калі яго прывезлі дамоў ужо, я таксама не знайшла. Таму цвердзіць, што ён гэта зрабіў, я не магу. […] Шнуркі былі сантыметраў 40. Больш яны не былі. І машына такая, што там нельга проста ўзяць і павесіцца… […]

Думаю, праўду нам ніхто не можа сказаць. Ніхто не ведае, што там насамрэч было. І ў справядлівасць я таксама не веру…»

Глядзі таксама
Каментары