Смартфон замест фотакамеры?

У наступным выданні «Мовы нанова» Глеб Лабадзенка вучыцца рабіць прафесійныя здымкі, а фатограф і кліпмэйкер Міхась Аракчэеў апавядае, ці праўда, што з дапамогаю сучаснага тэлефона можна зрабіць добрыя кадры. Як на выяву ўплывае гульня святла і ценю? Што такое контражур, вытрымка і адчувальнасць стужкі?

Міхась раскажа ўсё пра фатаграфію, пра свае фотапраекты для зборніку «Беларускі эратычны фальклор» і працу для Студэнцкага этнаграфічнага таварыства, а таксама пра кліпы гуртоў «Astrouna», «ByCry» ды іншых.

У граматычнай частцы Алеся Літвіноўская апавядзе пра складаныя прыслоўі «раз-пораз», «сам-насам», «бокам-скокам» ды іх ужыванне ў беларускай мове.

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Глядзі таксама

Больш матэрыялаў

Хто і чаму ідзе ў бальнічныя клоўны?

Някляеў: 10 гадоў я аддаў палітыцы. Збольшага гэта страчаны час

Якой будзе Беларусь у 2050 годзе?

Глеб Лабадзенка ідзе на дэпіляцыю

Удзельнік гурта «Re1ikt»: Каб размаўляць па-беларуску, трэба вандраваць

Чаму Менск – горад болю?

Што для шляхціча важнейшае: жонка ці шабля?

Што спяваюць беларускія выканаўцы на навагодніх карпаратывах?