Слуцк. Невялікі горад з вялікай гісторыяй


Незвычайны лёс галоўнага гораду Паўночнага Палесся – адметнага рэгіёна ў самым цэнтры Беларусі.

Горад племені крывічоў, у часы ВКЛ – уладанне нашчадкаў Гедыміна – князёў Алелькавічаў, потым Радзівілаў. Хто з беларусаў не чуў пра Слуцкае евангелле, слуцкія паясы. Слуцкі збройны чын?!